«Вішнёвы сад»
У гонар юбілею Міністэрства культуры і восеньскіх свят - Дня маці і Дня бацькі - супрацоўнікі цэнтральнага апарата сёння пасадзілі 70 маладых дрэў!!
Не выпадкова абрана менавіта такая колькасць саджанцаў. 70 - сімвалічная колькасць, бо ведамству сёлета споўнілася 70 гадоў. А вішнёвыя дрэвы асацыююцца з выдатным... з прыгажосцю, цяплом і ўтульнасцю... домам і бацькамі...
Спадзяемся, што пасаджаныя сёння дрэвы будуць не толькі цешыць вока, але і дадуць свой плён. І будучыя пакаленні прыедуць у музей, каб не толькі азнаёміцца з экспазіцыяй, але і атрымаць асалоду ад водарам квітнеючых вішань - вясной або паласавацца ягадамі, вішнёвым варэннем, пірагамі з вішняй - летам.
А мы, у сваю чаргу, рады, што ўпрыгожылі выдатным вішнёвым садам Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту, пакінулі свой след у гісторыі гэтага месца і Міністэрства культуры.
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)