adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Першы намеснік Міністра культуры Валерый Грамада ў рамках візіту ў КНР для ўдзелу ў пасяджэнні Беларуска-кітайскага міжурадавага камітэта правёў сустрэчу з кіраўніцтвам Міністэрства культуры і турызму Кітайскай Народнай Рэспублікі

10.07.2023

У ходзе сустрэчы абмеркаваны пытанні правядзення Дзён культуры Кітая ў Беларусі ў 2024 годзе, прапановы па сумесных кінематаграфічных праектах, прапановы па арганізацыі гастроляў вядучых калектываў Беларусі ў Кітаі, удзелу маладых мастакоў з КНР у «Летняй школе» на базе Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, іншыя напрамкі супрацоўніцтва.

У дэлегацыю ад сферы культуры для перагавораў з кітайскімі калегамі таксама ўвайшлі генеральны дырэктар Вялікага тэатра Беларусі Алена Дулава і рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Наталля Карчэўская.

arrow
arrow