Вялікі тэатр Беларусі правядзе ў верасні дабрачынную акцыю
Вялікі тэатр Беларусі правядзе ў верасні дабрачынную акцыю, паведамілі БЕЛТА арганізатары.
"Запрашаем людзей з абмежаванымі магчымасцямі, шматдзетныя сем'і, дзяцей-сірот, медыцынскіх работнікаў, педагогаў, навучэнцаў дзіцячых музычных школ наведаць нашы оперныя спектаклі бясплатна", - сказалі ў тэатры.
У прыватнасці, падчас дабрачыннай акцыі 10 верасня можна будзе ўбачыць оперу Джакама Пучыні "Багема", а 14 верасня - яшчэ адну оперу вялікага італьянскага кампазітара "Тоска".
17 верасня на сцэне Вялікага пакажуць аперэту Іагана Штрауса "Лятучая мыш", 21-га - опера Жоржа Бізэ "Кармэн", 23-га - оперу Вольфганга Амадэя Моцарта "Вяселле Фігаро".-0-