adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Увага: кастынг!

03.04.2025

РГА "Беларускі саюз кінематаграфістаў" пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь у перыяд з 7 па 24 красавіка 2025 г. праводзіць кастынгі, фота- відэапробы акцёраў прафесійных і аматарскіх тэатральных калектываў для стварэння адзінай базы даных беларускіх акцёраў.

Графік правядзення кастынгаў:

- Магілёў, 7 красавіка з 11:00 да 14:00 у Магілёўскім абласным драматычным тэатры (вул. Першамайская 7)

- Бабруйск, 7 красавіка з 16:00 да 18:00 у тэатры Дуніна-Марцінкевіча (вул. Сацыялістычная, 105)

- Гомель, 8 красавіка з 10:00 да 16:00 у абласным драматычным тэатры г. Гомеля (вул. Леніна, 1)

- Брэст, 14 красавіка з 13:00 да 18:00 у Брэсцкім акадэмічным тэатры драмы (вул. Леніна, 21)

- Гродна, 15 красавіка з 12:00 да 17:00 у Гродзенскім абласным драматычным тэатры (вул. Маставая, 35)

- Віцебск, 10 красавіка з 12:00 па 17:00 у Нацыянальным драматычным тэатры імя Я. Коласа (вул. Замкавая, 2)

- Мінск (дата, месца і час з'явяцца пазней)

Даведкі па тэлефоне +375 (29) 659-16-14

arrow
arrow