Увага, кінапрэм'ера!
13 чэрвеня 2024 года адбудзецца агульнанацыянальная прэм'ера новай кінастужкі Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» - фільма «Час вярнуцца».
Фільм заснаваны на рэальных падзеях і распавядае аб унікальнай аперацыі беларускіх партызан, якія знайшлі праход у тыл ворага праз непраходнае балота.
Дзякуючы звесткам партызанскай разведкі на балоце была пабудавана дарога-«ляжнёўка», якая дала важную тактычную перавагу савецкім войскам падчас аперацый «Баграціён».
У фільме здымаліся вядомыя беларускія і расійскія акцёры.
Прэм'ерныя сеансы ўжо распісаны па кінатэатрах усёй краіны.
Фільм - даніна ўдзячнай памяці беларусаў подзвігу прадзедаў і дзядоў-герояў.
Не прапусціце