Увага! Аб Рэестры арганізатараў культурна-відовішчных мерапрыемстваў
У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 22 чэрвеня 2022 г. № 401 «Аб рэестры арганізатараў культурна-відовішчных мерапрыемстваў» (далей - пастанова № 401) Міністэрства культуры ажыццяўляе прыём заявак ад юрыдычных асоб, індывідуальных прадпрымальнікаў на ўключэнне ў рэестр арганізатараў культурна-відовішчных мерапрыемстваў.
Звяртаем увагу, што пастанова ўступае ў сілу з 1 жніўня 2022 г. Культурна-відовішчныя мерапрыемствы, пасведчанні на права арганізацыі і правядзенне якіх выдадзены арганізатарам гэтых мерапрыемстваў да названай даты, праводзяцца ў парадку, які дзейнічаў да выдання пастановы № 401.
Кансультацыі па пытаннях уключэння ў рэестр можна атрымаць па тэлефонах: 204 86 09.