У Палацы Незалежнасці адкрылася выстава «Да Беларусi з любоўю i пяшчотай»
14 верасня ў Палацы Незалежнасці адкрылася выстава «Да Беларусi з любоўю i пяшчотай». Тут прадстаўлены работы мэтра беларускага пейзажа Мікалая Ісаёнка, мастака і педагога, прарэктара па вучэбнай рабоце Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Ганны Конанавай і маладога мастака Ганны Садоўскай.
Адкрыццё выставы суправаджалася музычнай праграмай з удзелам таленавітых маладых выканаўцаў з Мінска і рэгіёнаў Беларусі. У якасці гасцей на мерапрыемства запрошаны работнікі культуры, якія ў 2022 годзе адзначаны дзяржаўнымі ўзнагародамі, прэміямі, удастоены звання «Чалавек года», прадстаўнікі таленавітай моладзі.