adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

У Палацы Незалежнасці прайшла сустрэча Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі і Прэзідэнта Ірана Масуда Пезешкіяна

20.08.2025

Яна адбылася ў рамках афіцыйнага візіту Прэзідэнта Ісламскай Рэспублікі Іран у Рэспубліку Беларусь.

Прэзідэнты дзвюх краін правялі перамовы ў вузкім і пашыраных складах, а таксама падчас сустрэчы адбылася цырымонія абмену міжнароднымі дакументамі і падпісанне сумеснай заявы аб паглыбленым развіцці беларуска-іранскіх адносін.


Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, візіт Масуда Пезешкіяна азначае новы этап у развіцці двухбаковых адносін, умацаванні партнёрства з апорай на ўзаемную павагу і давер.

У рамках афіцыйнай цырымоніі ў Палацы Незалежнасці быў падпісаны Мемарандум аб узаемаразуменні па супрацоўніцтве паміж Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і Арганізацыяй па пытаннях кінематаграфіі і аўдыёвізуальных твораў Міністэрства культуры і ісламскай арыентацыі Ісламскай Рэспублікі Іран, заснаваным на абмене кінематаграфічнымі творамі і ўзаемным супрацоўніцтве.

Дакумент прадугледжвае супрацоўніцтва дзвюх краін у галіне кінематаграфіі, у тым ліку двухбаковае садзейнічанне па абмене вопытам у галіне кіно, удзелу ў мерапрыемствах абедзвюх краін і рэалізацыю сумесных кінапраектаў.

З беларускага боку дакумент быў падпісаны Міністрам культуры Рэспублікі Беларусь Русланам Чарнецкім, з іранскага боку - першым намеснікам Міністра культуры і ісламскай арыентацыі Ісламскай Рэспублікі Іран Раедам Фарызадэ.

Усяго "на палях" візіту падпісана 13 камплектаў дакументаў.

Аляксандр Лукашэнка: "Перакананы, падпісаныя сёння дакументы паслужаць значнаму пашырэнню партнёрства паміж нашымі дружалюбнымі краінамі". Беларускі бок зробіць усё магчымае для найхутчэйшага ўвасаблення ў жыццё дасягнутых дамоўленасцей на ўсіх узроўнях і ва ўсіх абласцях.

arrow
arrow