Ваенна-патрыятычны праект «Лінія памяці. Код вайны»
Для моладзі Брэсцкай вобласці на сцэне спартыўна-культурнага цэнтра БДУКМ прайшоў паказ ваенна-патрыятычнага праекта «ЛІНІЯ ПАМЯЦІ. КОД ВАЙНЫ» ў рамках мерапрыемстваў, прысвечаных святкаванню 80-годдзя вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Праз прызму падзей Вялікай Айчыннай вайны тэма недапушчэння такіх неймаверных па маштабах трагедый, закранутая пастаноўкай, заахвочвае гледачоў задаваць пытанні, асэнсоўваць разам з артыстамі мастацкія вобразы харэаграфіі. Артысты адказваюць на гэтыя пытанні... спачуванне і боль перададзены ў рухах, музыцы, вершаваных строфах...
Мова мастацтва захоўвае гістарычную памяць беларускага народа – аснову нашых духоўных і культурных традыцый, якая адзіным імпульсам звязвае скрозь стагоддзі цэлыя пакаленні, каб сучасная моладзь цаніла сваё мінулае, сваю гісторыю, якая жыве ў перажытых эмоцыях, несмяротных подзвігах і ў лёсах людзей.
У ліку гледачоў сёння - намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Петрышэнка Ігар Віктаравіч i Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Анатоль Мечыслававіч Маркевіч.
Артысты - выкладчыкі і студэнты кафедры харэаграфіі БДУКіМ, аматарскія дзіцячыя калектывы. Агульная колькасць выканаўцаў каля 60 чалавек.
Галоўны балетмайстар - старшы выкладчык кафедры харэаграфіі Вольга Наўроцкая.
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)