Сустрэча Міністра культуры Анатоля Маркевіча з Дзяржаўным сакратаром Саюзнай дзяржавы Дзмітрыем Мезенцавым
12 мая адбылася сустрэча Міністра культуры Анатоля Маркевіча з Дзяржаўным сакратаром Саюзнай дзяржавы Дзмітрыем Мезенцавым.
На сустрэчы таксама прысутнічалі кіраўнік Прадстаўніцтва Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы ў Мінску Мар'яна Шчоткіна, старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі, кіраўнік выдавецкага дома «Звязда» Аляксандр Карлюкевіч, начальнік галоўнага ўпраўлення дзяржаўных спецыяльных культурных мерапрыемстваў і прафесійнага мастацтва Міністэрства культуры Ірына Дрыга, прадстаўнік Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы Сяргей Шарамецьеў.
Бакі абмяркоўвалі арганізацыю Дзён Саюзнай дзяржавы на Міжнародным фестывалі мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску». У гэтым годзе фестываль будзе праходзіць з 14 па 17 ліпеня.
Таксама былі разгледжаны пытанні прадаўжэння саюзнага праекта ў 2023-2025 гг. па захаванні Брэсцкай крэпасці як унікальнага гісторыка-культурнага комплекса.
Увага была ўдзелена і новым праектам у выдавецкай сферы ў рамках Саюзнай дзяржавы.