adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Сустрэча Міністра культуры Анатоля Маркевіча з народным артыстам Расіі, дэпутатам Дзяржаўнай Думы Мікалаем Бурляевым

02.06.2022

2 чэрвеня ў Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь адбылася сустрэча Міністра культуры Анатоля Маркевіча з савецкім і расійскім акцёрам, кінарэжысёрам, пісьменнікам, грамадскім дзеячам, народным артыстам Расійскай Федэрацыі, дэпутатам Дзяржаўнай Думы, старшынёй міжнароднага кінафестывалю «Залаты Віцязь» Мікалаем Бурляевым. Калі гаварыць глабальна - абмяркоўвалася супрацоўніцтва двух брацкіх народаў у сферы культуры. Мікалай Пятровіч вялікі сябар Беларусі, які адкрыта выступае супраць засілля масавай культуры, яе амерыканізацыі.

Пра тое, што Беларусь і Расiя могуць даць адпор працэсу, які ахапіў свет, сумневаў няма. Узяць хаця б беларускі кінематограф - у нас у краіне актыўна ідзе працэс аблічбоўкі нацыянальнага фонду. Годныя фільмы будуць паказвацца ў кінатэатрах, транслявацца на тэлебачанні. Такім жа шляхам, на думку Мікалая Бурляева, варта пайсці і ў адносінах да фільматэкі МФ «Залаты Віцязь», якая налічвае каля 9 тыс. фільмаў.

Чырвонай ніткай праходзіла думка аб тым, што сфера культуры з'яўляецца асновай фарміравання светапогляду. Яна ж - важнейшы сегмент нацыянальнай бяспекі. На сустрэчы абмяркоўвалася магчымасць стварэння Саюза творчых аб'яднанняў Саюзнай дзяржавы, а таксама Кодэкса гонару дзеячаў культуры Саюзнай дзяржавы. Культура, як заўважыў Міністр Анатоль Маркевіч, заклікана трансліраваць самыя высокія маральныя ідэалы, выклікаць душэўны водгук, запальваць сэрцы і розумы.

Казалі таксама пра славянства. Агульныя вытокі, карані шануюцца ў нашых краінах. Ужо ў ліпені мы ўсіх з беларускай гасціннасцю чакаем на міжнародным фестывалі мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску».

arrow
arrow