Сустрэча Міністра культуры Анатоля Мечыслававіча Маркевіча з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Беларусі ў Кітайскай Народнай Рэспубліцы Сянько Юрыем Аляксеевічам
26 ліпеня 2023 года адбылася сустрэча Міністра культуры Анатоля Мечыслававіча Маркевіча з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Беларусі ў Кітайскай Народнай Рэспубліцы Сянько Юрыем Аляксеевічам.
На сустрэчы таксама прысутнічалі кіраўнікі генеральных консульстваў Рэспублікі Беларусь у розных гарадах Кітая:
Харлап Таццяна Віктараўна (у спецыяльным адміністрацыйным раёне Ганконг),
Емяльянаў Дзмітрый Аляксеевіч (у г. Чунцыне),
Папоў Андрэй Аляксандравіч (у г. Гуанчжоу) і Андрэеў Андрэй Уладзіміравіч (у г. Шанхаі).
У ходзе сустрэчы былі абмеркаваны пытанні, якія датычацца важнейшых напрамкаў двухбаковага супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікі ў сферы культуры.
Міжнароднае супрацоўніцтва Беларусі і Кітая пашырае сваю геаграфію, узбагачаецца ўсё новымі і новымі ідэямі, формамі, уключае ў сябе ўсё больш новых праектаў.
З улікам сучасных міжнародных тэндэнцый і патэнцыялу абедзвюх дзяржаў былі намечаны перспектывы далейшага ўзаемадзеяння, заснаваныя на багатых традыцыях культурнага абмену. Галоўнай мэтай стала ўдасканаленне механізмаў супрацоўніцтва як імкненне не толькі з годнасцю паказаць культуру і духоўныя каштоўнасці сваёй краіны за мяжой, але і прыняць у сябе культуру іншага народа, ствараючы максімальна шырокія магчымасці для прэзентацыі і захавання разнастайнасці культур у свеце.