Сустрэча Міністра культуры Рэспублікі Беларусь з калектывам Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
"Перспектывы развіцця, права быць суверэннымі і незалежнымі... усё гэта будзе, калі будзем мець моцную эканоміку. Гэта - база ўсяго."
- Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка
24 лістапада 2023 года ў Вялікай зале Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі прайшла сустрэча Міністра культуры Рэспублікі Беларусь Анатоля Мечыслававіча Маркевіча з калектывам акадэміі ў рамках адзінага дня інфармавання на тэму "Эканамічная бяспека - ключавая ўмова ўстойлівага развіцця беларускай дзяржавы".
Простымі зразумелымі словамі Анатоль Мечыслававіч растлумачыў сітуацыю, якая датычыцца прамысловай, энергетычнай бяспекі ў Рэспубліцы Беларусь, цэнавой і фінансавай стабільнасці, іншых важных эканамічных аспектаў.
Таксама прывёў у прыклад работу айчынных вытворчасцей і заводаў, іх сучасныя тэхнічныя распрацоўкі, экспарт паслуг. Даў фактычныя звесткі, статыстычныя дадзеныя.
Пасля завяршэння сустрэчы супрацоўнікі акадэміі актыўна задавалі пытанні Міністру культуры, якія датычацца не толькі загалоўнай тэмы сустрэчы, але і культуры ў цэлым, а таксама перспектыў акадэміі, выказалі прапановы па ўдасканаленню яе дзейнасці.
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)