Сустрэча Міністра культуры з беларусамі замежжа
"...Мы ганарымся сваёй краінай, тым, што мы маем! Тым, што жывем у сваёй Беларусі!.."
Міністр культуры
А.М. Маркевіч
Міністэрства культуры актыўна падтрымлівае ініцыятыву правядзення творчых стажыровак для беларусаў з-за мяжы, правядзенне якіх ужо стала добрай традыцыяй.
Сёння нашы суайчыннікі з Арменіі, Казахстана, Латвіі, Узбекістана, Эстоніі і Расіі сустрэліся з Міністрам культуры, а на працягу гэтага тыдня ўдзельнічалі ў майстар-класах па беларускіх традыцыйных рамёствах, наведвалі ўстановы культуры Мінска і абласцей рэспублікі, вядучыя прадпрыемствы.
У роднай краіне ўдзельнікі стажыроўкі паглыблена вывучаюць нашы нацыянальныя традыцыі, у далейшым папулярызуючы нашу культуру за мяжой.
У дыялогавай пляцоўцы прынялі ўдзел: Аляксей Мікалаевіч Крывальцаў - саветнік галоўнага ўпраўлення шматбаковай дыпламатыі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, Алена Рыгораўна Бязручка - загадчык сектара па справах нацыянальнасцей Апарату Упаўнаважанага па справах рэлігіі і нацыянальнасцей, кіраўнікі і прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў беларусаў замежжа
Нашы суайчыннікі з'яўляюцца носьбітамі беларускай мовы, ментальнасці, своеасаблівымі праваднікамі культурных сувязей і адносін паміж Рэспублікай Беларусь і замежнымі краінамі.
Анатоль Мечыслававіч узнагародзіў Ганаровымі граматамі Міністэрства культуры кіраўнікоў беларускай дыяспары па выніках дзейнасці грамадскіх аб'яднанняў, а таксама ўручыў памятныя сувеніры ад Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур.
Нават самаму маленькаму ўдзельніку дыялогавай пляцоўкі - карэльскаму беларусу - дастаўся сувенір ад Міністра!
І, вядома ж, фатаграфія на памяць і добрае пажаданне нашым суайчыннікам ад Міністра культуры!
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)