Сустрэча Міністра культуры з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Кыргызскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь
Рэспубліка Беларусь традыцыйна зацікаўлена ў самым цесным партнёрстве з Кыргызскай Рэспублікай - краінай Цэнтральнай Азіі, якая мае багаты культурны патэнцыял.
12 снежня 2023 года Міністр культуры Анатоль Мечыслававіч Маркевіч правёў сустрэчу з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Кыргызскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Султанбаевым Эрболам Абдыкадыравічам, каб абмеркаваць перспектывы далейшага супрацоўніцтва.
Бакамі дасягнута дамоўленасць аб развіцці адносін, аказанні садзейнічання ва ўстанаўленні прамых кантактаў і падпісанні пагадненняў аб супрацоўніцтве паміж установамі культуры дзвюх краін, правядзенні Дзён культуры, а таксама аб стварэнні, так званай, «Дарожнай карты».
«Я глыбока перакананы, што ў далейшым мы прадоўжым таксама плённа працаваць і падтрымліваць жывую цікавасць да культуры дзвюх краін», - адзначыў Міністр культуры Анатоль Мечыслававіч Маркевіч.
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)