Сустрэча Міністра культуры з калектывам Магілёўскага абласнога тэатра драмы і камедыі ім. В. I. Дуніна-Марцінкевіча (г. Бабруйск)
26 чэрвеня Міністр культуры Анатоль Мечыслававіч Маркевіч сустрэўся з калектывам Магілёўскага абласнога тэатра драмы і камедыі імя В.І. Дуніна-Марцінкевіча (г. Бабруйск) у рамках Адзінага дня інфармавання насельніцтва.
Напярэдадні вялікага свята Дня Незалежнасці выступленне Анатоля Мечыслававіча было прысвечана тэматыцы вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і аперацыі "Баграціён".
Ён расказаў аб ролі Беларускай стратэгічнай наступальнай аперацыі "Баграціён" у Вялікай Айчыннай вайне, аб укладзе Беларусі ў Вялікую Перамогу, асвятліў ваенна-палітычную абстаноўку напярэдадні аперацыі "Баграціён" і іншыя аспекты.
.jpeg)
.jpeg)
У ходзе сустрэчы супрацоўнікі тэатра задавалі пытанні аб сучасных культурных каштоўнасцях і тэндэнцыях. Актуальнымі сталі тэмы аб кадравай палітыцы, у частцы прыцягнення маладых спецыялістаў (артыстаў) у рэгіянальныя тэатры, аб развіцці гастрольнай дзейнасці.
Анатоль Мечыслававіч даў разгорнутыя адказы і тлумачэнні па ўсіх пытаннях.