adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Сустрэча Міністра культуры з калектывам супрацоўнікаў Беларускай дзяржаўнай харэаграфічнай гімназіі-каледжа

22.02.2024

Сёння прайшла сустрэча Міністра культуры з калектывам супрацоўнікаў Беларускай дзяржаўнай харэаграфічнай гімназіі-каледжа.

Тэматыка сустрэчы ў рамках Адзінага дня інфармавання была прысвечана не толькі выбарам 2024 года. Анатолем Мечыслававічам быў зроблены акцэнт на важныя аспекты дынамікі развіцця галіны на працягу некалькіх гадоў, ён таксама аналізаваў дзейнасць гімназіі-каледжа, закрануў пытанні, узнятыя на нядаўна праведзенай выніковай калегіі Міністэрства культуры.

"Стратэгічная лінія дзейнасці галіны вызначана Канцэпцыяй развіцця нацыянальнай культурнай прасторы ва ўсіх сферах жыцця грамадства. Рэалізацыя Канцэпцыі стане той асновай, на якой будзе будавацца работа ў 2024 годзе", - адзначыў Міністр культуры.

Размова з калектывам ішла аб кадравым забеспячэнні, упарадкаванні дзейнасці арганізацый культуры, заработнай плаце работнікаў галіны і перспектывах яе павелічэння, матэрыяльна-тэхнічным аснашчэнні, прафесійным мастацтве і маштабных дзяржаўных мерапрыемствах, пашырэнні міжнароднага супрацоўніцтва.

Міністр культуры падрабязна расказаў аб вялікім укладзе дзяржавы ў аднаўленне і рэканструкцыю аб'ектаў гістарычнай спадчыны.

Гутарка прайшла ў жывым канструктыўным ключы.

Анатоль Мечыслававіч указаў на неабходнасць павышэння якасці работы па ўсіх напрамках, у тым ліку якаснай падрыхтоўкі кадраў для ўстаноў культуры Рэспублікі Беларусь, замацаванню маладых спецыялістаў на рабочых месцах. Надаў асаблівую ўвагу пытанням працаўладкавання выпускнікоў, якія навучаюцца за кошт уласных сродкаў, узаемадзеянню ўстаноў адукацыі з арганізацыямі - заказчыкамі кадраў. Указаў на неабходнасць удасканалення работы па нарошчванню пазабюджэтных сродкаў, у тым ліку па развіццю і павелічэнню экспарту паслуг.

На простых жыццёвых прыкладах, Міністр культуры растлумачыў сацыяльна-эканамічныя паказчыкі работы сферы культуры і многія іншыя напрамкі дзейнасці.

Культура - важнейшы рэсурс развіцця краіны. Гэта не толькі магчымасць духоўнага ўдасканалення ці спосаб вольнага часу. З дапамогай тэатральных і харэаграфічных пастановак, музыкі, кіно транслююцца традыцыйныя каштоўнасці, вызначаючы тым самым адносіны да пытанняў дзяржаўнай палітыкі.

arrow
arrow