adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Сустрэча з беларускай дыяспарай у Расіі і прыём з нагоды Дзён культуры Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі

07.06.2022

7 чэрвеня ў Дзелавым і культурным комплексе пасольства Беларусі ў Расіі ў Маскве адбылася сустрэча беларускай дэлегацыі на чале з Міністрам культуры Рэспублікі Беларусь Анатолем Маркевічам з прадстаўнікамі беларускай дыяспары. На сустрэчы, што праходзіла ў рамках Дзён культуры Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі, абмяркоўваліся пытанні двухбаковага супрацоўніцтва Міністэрства культуры з Федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміяй Беларусаў Расіі.

Пасля пачаўся прыём з нагоды Дзён культуры, дзе прайшло ўзнагароджанне прадстаўнікоў дыяспары. Так, медалём Францыска Скарыны за значны асабісты ўклад у захаванне і папулярызацыю культурнай спадчыны беларускага народа ўзнагароджаны старшыня савета Кабардзіна-Балкарскага грамадскага руху «За яднанне «Сябры» Павел Сідарук. Таксама былі ўручаны ўзнагароды Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

Працягам вечара стала прэзентацыя нацыянальнай кухні і гастранамічнага патэнцыялу краіны. Гасцям прапаноўвалася прадэгуставаць прадукцыю беларускіх вытворцаў.

Яшчэ адным падарункам з Беларусі стаў канцэрт ансамбля народнай песні і музыкі «Шчодрыца» Мінскага гарадскога Палаца культуры. Сваёй творчасцю таксама парадавалі выканаўцы грамадскіх арганізацый беларусаў Расіі.

arrow
arrow