adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Сустрэча працоўнага калектыву з Міністрам культуры Рэспублікі Беларусь Анатолем Мечыслававічам Маркевічам

31.01.2024

Сёння ў рамках адзінага дня інфармавання па тэме «Год якасці - залог поспеху сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны» ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў адбылася сустрэча працоўнага калектыву з Міністрам культуры Рэспублікі Беларусь Анатолем Мечыслававічам Маркевічам.

Вітаючы калектыў, Анатоль Мечыслававіч падзякаваў супрацоўнікам, студэнтам, педагогам за плённае супрацоўніцтва, пабудаванае на прынцыпах узаемапавагі і чулага стаўлення адзін да аднаго.

У сваім выступленні Міністр культуры Рэспублікі Беларусь падкрэсліў асаблівае значэнне павышэння якасных паказчыкаў ва ўсіх сферах дзейнасці дзяржавы, у тым ліку павышэння якасці і даступнасці адукацыі, падрыхтоўкі спецыялістаў у сферы культуры, павышэння кваліфікацыі педагагічных работнікаў, замацаваняі маладых спецыялістаў на рабочых месцах.

Анатоль Маркевіч падрабязна спыніўся на развіцці эканамічнай сферы краіны, абазначыў значны рост экспарту тавараў, удзяліў увагу мерапрыемствам па недапушчэнні негатыўных наступстваў прыняцця міжнародных санкцый у адносінах да нашай рэспублікі.

Таксама Анатоль Мечыслававіч закрануў пытанні і сацыяльнай сферы. Умацаванне ў грамадстве сацыяльнага аптымізму, фарміраванне пачуцця асабістай адказнасці, павышэнне матывацыі працы, забеспячэнне якасных паказчыкаў шляхам стымулявання ініцыятывы, падтрыманне здаровага і спрыяльнага маральна-псіхалагічнага клімату ў калектывах - тыя асноўныя пытанні, над якімі павінен працаваць кожны грамадзянін і патрыёт сваёй краіны.

Асобна Анатоль Мечыслававіч спыніўся на сферы культуры: «Гэта асаблівы свет. Мы сваімі творчымі праектамі, паказамі, канцэртамі і мерапрыемствамі гаворым і паказваем значна больш, чым лектары ў залах і аўдыторыях». Міністр культуры асобна адзначыў паказ творчага праекта БДУКМ «Лінія памяці. Код вайны», створанага ў рамках гранта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у навуцы, адукацыі, ахове здароўя і культуры, дзе адлюстравана глабальная маральна-патрыятычная думка. У лютым на базе спартыўна-культурнага цэнтра БДУКМ будуць арганізаваны паказы праекта для моладзі ўсіх рэгіёнаў краіны.

У заканчэнне сустрэчы Міністр культуры Рэспублікі Беларусь пажадаў калектыву БДУКМ атрымаць знак якасці сваёй працы.

Анатоль Мечыслававіч правёў таксама сёння асабісты прыём супрацоўнікаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. У ходзе прыёму Міністру культуры было прапанавана шмат цікавых творчых ідэй для разгляду, узняты актуальныя пытанні развіцця галіны і, у прыватнасці, адукацыі ў сферы культуры.

arrow
arrow