Уся сям'я разам, так і душа на месцы! Адбылася рэспубліканская акцыя - свята для сем'яў работнікаў сферы культуры
Для дзетак самых розных узростаў, маці і тат - сем'яў работнікаў сферы культуры з рэгіёнаў і г. Мінска адбылося сямейнае свята ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя М.Горкага.
Для іх падрыхтавалі майстар-класы, гульні, конкурсы. Прайшоў святочны ранішнік «Неразлучныя сябры – дарослыя і дзеці», паказ спектакля «Па шчупаковым загадзе».
Са святам усіх прысутных, а гэта больш за 300 дзяцей і іх бацькоў, павіншаваў Міністр культуры Анатоль Маркевіч.
Анатоль Мечыслававіч удакладніў, што 80 сем'яў прадстаўнікоў сферы культуры сабраліся сёння ў зале тэатра з нагоды Тыдня бацькоўскай любовi, які стартаваў Днём маці і завершыцца Днём бацькі - гэта свята ў Беларусі будуць адзначаць упершыню.
Звяртаючыся да дзяцей, Анатоль Маркевіч падкрэсліў, што менавіта бацькі - самыя блізкія і дарагія ў жыцці чалавека людзі. «Толькі з'явіўшыся на свет, маленькі чалавек бачыць цудоўны твар сваёй маці, а затым яго падхопліваюць моцныя татавы рукі, якія засцерагаюць ад нягод. Бацькі нібы анёлы-ахоўнікі, якія нас суправаджаюць на працягу ўсяго жыцця, даруюць памылкі, любяць за тое, што мы ёсць, і дапамагаюць выходзіць са складаных сітуацый, якія часам узнікаюць у нашым жыцці», - сказаў ён.
Міністр упэўнены, што «колькі б нам ні споўнілася гадоў, як бы наш лёс ні склаўся, для бацькоў мы заўсёды застаемся дзецьмі, і самая вялікая для іх падзяка - гэта нашы любоў і клопат». Ён заклікаў не скупіцца на цёплыя і добрыя словы, казаць словы падзякі мамам і татам за тое, што падарылі жыццё на зямлі, дапамагаюць у справах і пачынаннях.
Шматдзетным сем'ям Анатоль Мечыслававіч уручыў Падзякі за значны ўклад у развіццё культуры і выхаванне падрастаючага пакалення.
Адзначаны і юныя ўдзельнікі свята – пераможцы выставы-конкурсу «Мой падарунак маме» і «Мой падарунак тату». На творчы конкурс больш за 100 работ, іх можна было ўбачыць на выставе ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя М.Горкага.
Больш фота - у Telegram-канале Міністэрства культуры.