Выязная калегія Міністэрства культуры пачала сваю працу ў экстрэмальных умовах з наведвання яе ўдзельнікамі Крэўскага замка ў аг. Крэва Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці і аналізу будаўнічых і рамонтных работ, якія праводзяцца на месцы
Тэматыка калегіі прысвечана выкананню інвестыцыйнай праграмы, работ па капітальным рамонце на аб'ектах культуры, якія фінансуюцца за кошт рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў, па ўмацаванню матэрыяльна-тэхнічнай базы.
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
Наступны архітэктурны аб'ект, наведаны ў рамках выязной калегіі Міністэрства культуры - Гальшанскі замак.
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
Пасяджэнне калегіі Міністэрства культуры на чале з кіраўніцтвам ведамства прайшло ў шматфункцыянальным комплексе сацыяльна-культурнага прызначэння і творчасці моладзі ў г. Астравец Гродзенскай вобласці.
Асноўная тэма калегіі «Аб ходзе выканання інвестыцыйнай праграмы, работ па капітальным рамонце на аб'ектах культуры, якія фінансуюцца за кошт рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў, па ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы» была замацавана дакладамі са статыстычнымі дадзенымі, матэрыяламі з падрабязным выкладаннем стану спраў па стадыях рамонтна-будаўнічых і рэстаўрацыйных работ, фінансаванню ўстаноў культуры, у ходзе якіх былі асвечаны праблемныя аспекты і прапановы па іх вырашэнні, дадзены даручэнні.
У прыватнасці, разглядаліся пытанні выканання рэстаўрацыйных, будаўніча-мантажных работ на аб'ектах Свята-Успенскага сабора, Навагрудскага замка, капітальнага рамонту, рэканструкцыі з рэстаўрацыяй абарончай сцяны Заходняга бастыёна Палацава-паркавага ансамбля 16-19 стст. у г. Нясвіжы, вынікі правядзення капітальнага рамонту, мадэрнізацыі на аб'ектах сферы культуры ў Магілёўскай і Брэсцкай абласцях і іншыя.
Сярод выступоўцаў:
Бартошык А.А. – начальнік упраўлення капітальнага будаўніцтва і матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння Міністэрства культуры;
Клімовіч А.У. – начальнік упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама;
Пушнова Н.Л. – намеснік начальніка ўпраўлення культуры Магілёўскага аблвыканкама;
Панасюк С.Б. – начальнік упраўлення культуры Брэсцкага аблвыканкама;
Змушко В.Л. - генеральны дырэктар адкрытае акцыянернае таварыства «Белрэстаўрацыя».
Міністр культуры выказаў падзяку за прадстаўленую магчымасць правядзення выязнога пасяджэння калегіі Міністэрства культуры на гродзенскай зямлі і за гасцінны прыём на кожным з наведаных аб'ектаў.
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)