adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Выязная нарада па пытаннях правядзення рамонтна-рэстаўрацыйных работ у Свята-Успенскім Жыровіцкім стаўрапiгіяльным мужчынскім манастыры

12.10.2022

У Свята-Успенскім Жыровіцкім стаўрапігіяльным мужчынскім манастыры выкананы вялікі аб'ём рамонтных работ, але па некаторых пытаннях варта паскорыцца, заявіла журналістам старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава пасля выязной нарады па пытаннях правядзення рамонтна-рэстаўрацыйных работ у гэтым манастыры, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Наталля Качанава нагадала, што пры наведванні ў 2021 годзе манастыра Прэзідэнт паставіў дакладную задачу - адрамантаваць храм, які знаходзіцца на яго тэрыторыі, а таксама прывесці ў ідэальны стан аграгарадок Жыровічы. У развіццё гэтага даручэння была распрацавана праграма па навядзенні парадку ў Жыровічах і рамонтных работах у манастыры. Сёння на нараду запрасілі зацікаўленых, у тым ліку Міністра культуры Анатоля Маркевіча, прадстаўнікоў Гродзенскага аблвыканкама, Слонімскага райвыканкама, праектныя арганізацыі, падрадчыкаў, каб прааналізаваць, якія работы выкананы, і вызначыць, што яшчэ неабходна сёлета для іх завяршэння.

"Інвестыцыйнай праграмай дакладна вызначана фінансаванне на гэты год. Па некаторых пытаннях трэба паскорыцца, таму што ў цэлым усё, што прадугледжана праектна-каштарыснай дакументацыяй па храме, павінна быць выканана ў гэтым годзе", - сказала спікер.

Больш за тое, старшыня Савета Рэспублікі цікавілася далейшымі работамі на 2023 год. "Задача стаіць - выканаць работы ў адпаведнасці з гэтай праграмай да 2025 года. Ёсць яшчэ два гады на рэалізацыю тых задач, якія вызначаны праграмай па навядзенню парадку, добраўпарадкаванню на тэрыторыі аграгарадка Жыровічы і Жыровіцкага манастыра", - адзначыла Наталля Качанава.

Спікер заўважыла, што з сакавіка, калі яна была ў Жыровічах мінулы раз, тут выканана дастаткова шмат работ. У прыватнасці, завяршаюцца работы па даху. "Работы праводзяцца. Вядома, хацелася б, каб яны былі больш інтэнсіўныя, таму што надыходзіць не вельмі спрыяльны перыяд для рамонту даху і фасадаў. Таму сёння мы вызначыліся, што да канца кастрычніка гэтыя работы будуць выкананы", - падкрэсліла Наталля Качанава, дадаўшы, што далей можна будзе праводзіць работы ўнутры храма.

"У параўнанні з сакавіком, вядома, работы выканана дастаткова шмат. Распрацавана ў поўным аб'ёме праектна-каштарысная дакументацыя, узгоднены тыя пытанні, якія былі спрэчнымі, з Міністэрствам культуры, таму што гэты храм - гістарычная каштоўнасць, а да такіх аб'ектаў асаблівае стаўленне і асаблівыя патрабаванні з боку Міністэрства культуры", - заўважыла старшыня Савета Рэспублікі.

Спікер таксама звярнула ўвагу, што дзяржава асаблівую ўвагу ўдзяляе праваслаўнай царкве, якой аказваецца значная падтрымка. "Падтрымка сур'ёзная, але ў такіх пытаннях і людзі павінны па-іншаму ставіцца да валанцёрства, мецэнацтва, - лічыць Наталля Качанава. - Сёння мы ўручылі падзяку аднаму мецэнату, які дапамагае (добраўладкоўваць тэрыторыю манастыра. - Заўвага БЕЛТА) фінансава. Гэта дастойна ўсялякай пахвалы і прыклад для іншых, калі мы ўсе разам, мірам робім вельмі важныя і патрэбныя справы для нашай краіны, нашага народа і нашай праваслаўнай царквы”.

arrow
arrow