adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Вынікі конкурсаў эскізных праектаў помнікаў-бюстаў А.С.Благавешчанскаму ў г. Ухань (КНР) і Ф.Скарыне ў г. Кішынёў (Малдова)

06.07.2017
Згодна з загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 10.05.2017 № 105 у краіне былі праведзены конкурсы эскізных праектаў помнікаў-бюстаў А.С.Благавешчанскаму ў г. Ухань (КНР) і Ф.Скарыне ў г. Кішынёў (Малдова).

У адпаведнасці з умовамі конкурсу было сфарміравана журы конкурсу з прадстаўнікоў Міністэрства культуры, Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь, Нацыянальная бібліятэкі Беларусі, Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Гімназіі-каледжа мастацтваў імя І.В.Ахрэмчыка, грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз мастакоў”.

Усяго на конкурс эскізных праектаў помніка-бюста А.С.Благавешчанскаму ў г. Ухань (КНР) было пададзена 4 заўкі, на конкурс эскізных праектаў помніка-бюста Ф.Скарыне ў г. Кішынёў (Малдова) – 9 заявак. Пераможцам конкурсу эскізных праектаў помніка-бюста Ф.Скарыне ў г. Кішынёў (Малдова) стала работа пад нумарам 2488 (аўтар – Генадзь Лойка). Рашэннем журы пераможца конкурсу эскізных праектаў помніка-бюста А.С.Благавешчанскаму ў г. Ухань (КНР) не вызначан.
arrow
arrow