adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Выстава «Беларусы ў II  Польскім корпусе. Невядомыя старонкі Другой сусветнай вайны»  пачала работу ў Беларускім дзяржаўным музеі Вялікай Айчыннай вайны з 1 верасня

02.09.2016

Яна з’яўляецца сумесным праектам музея, Пасольства Рэспублікі Польшча ў Мінску і беларускага гісторыка, калекцыянера Ігара Мельнікава. Выстава расказвае пра сыноў Беларусі, якія ваявалі ў складзе II Польскага корпуса: іх удзеле ў баях па вызваленні  Італіі ад нямецкіх захопнікаў, аб тых, хто загінуў у баях пад Монтэ-Касіна.
У мерапрыемстве ўзялі ўдзел: Намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Алена Мікалаеўна Купчына, Намеснік Міністра культуры Рэспублікі Беларусь Васіль Мечыслававіч Чэрнік, супрацоўнікі Пасольства Рэспублікі Польшча ў Мінску, пасольстваў шэрагу дзяржаў у Рэспубліцы Беларусь, прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў рэспублікі, СМІ Беларусі, работнікі музеяў сталіцы. Ва ўступным слове пра падзеі далёкіх ваенных гадоў, адлюстраваных на экспануемы выставе, прысутным расказаў вучоны сакратар музея Валерый Мікалаевіч Надтачаеў. На пленарным пасяджэнні пры адкрыцці выставы выступілі:
- Васіль Мечыслававіч Чэрнік - Намеснік Міністра культуры Рэспублікі Беларусь;
- Спадар Конрад Паўлік - Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь;
- Спадарыня Міністр Ганна Марыя Андэрс - Сенатар Рэспублікі Польшча, Статс-сакратар Канцылярыі Старшыні Савета Міністраў, Упаўнаважаны Старшыні Савета Міністраў па пытаннях міжнароднага дыялогу;
- Вера Іосіфаўна Сумін - дачка ветэрана II Польскага корпуса, удзельніка баёў пад Монтэ-Касіна.
Па тэме выставы выступу суправаджаліся мультымедыйным паказам слайдаў, падрыхтаваных спецыялістамі музея. Экскурсіі з ганаровымі гасцямі і першымі наведвальнікамі правялі куратар выставы, старшы навуковы супрацоўнік аддзела ваенна-франтавой гісторыі Сяргей Вячаслававіч Клюцкий і беларускі гісторык, калекцыянер Ігар Мікалаевіч Мельнікаў. Атмасферы святочнасці і прыўзнятасць спрыяла музыка аркестра Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча.


arrow
arrow