adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Выстава "Марткаты" праходзіць у Мінску

10.03.2020

Выстава "Марткаты" праходзіць па 3 красавіка ў Мінску ў Прэзідэнцкай бібліятэцы Беларусі, паведамілі БЕЛТА ва ўстанове.

Экспазіцыя прапануе наведвальнікам азнаёміцца з мастацкімі палотнамі Ганны Сілівончык і Таццяны Гардашнікавай, Іраіды Шутавай, пейзажнымі карцінамі Сяргея Пісарэнкі, дзе схаваліся коцікі, малюнкамі стваральніка сайта Сats-n-dreams Сяргея Стальмашонка.

Прадоўжыць каціную тэму кніжная выстава. На ёй прадстаўлены творы, у якіх кошкі з'яўляюцца галоўнымі героямі, і тыя кнігі, дзе аўтарамі створаны хрэстаматыйныя каціныя вобразы: кот вучоны, кот Матроскін, Чэшырскі кот, кот Бегемот, коз Базіліа.

"Кошкі - прыгожыя, наравістыя, грацыёзныя стварэнні. Гэтыя жывёлы, вядомыя са старажытнасці, былі аб'ектам пакланення і абагаўлення. Вобраз кошкі даўно заняў пэўнае месца ў чалавечай культуры. Катоў малявалі многія знакамітыя мастакі. Нямала цудоўных мастацкіх твораў, знаёмых з ранняга дзяцінства, пакінулі ў нашай памяці яркі "каціны след", - расказалі ва ўстанове.-0-

НАВIНЫ БЕЛАРУСI

arrow
arrow