adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

X Міжнародны фестываль харэаграфічнага мастацтва «Сожскі карагод»

06.09.2022

З 9 па 11 верасня ў Гомелі пройдзе X Міжнародны фестываль харэаграфічнага мастацтва "Сожскі карагод".

Дзесяты раз атмасфера дружбы, міру і ўзаемаразумення аб'яднае ў горадзе над Сожам усіх знатакоў харэаграфічнага майстэрства з краін блізкага і далёкага замежжа. У фестывалі прымуць удзел каля 700 удзельнікаў з 42 творчых калектываў.

Фестываль стартаваў у 1997 годзе і адразу стаў яркай культурнай падзеяй сінявокай Беларусі. За гады свайго існавання "Сожскi карагод" прыняў гасцей з больш як 20 краін свету.

Падрабязная інфармацыя аб фестывалі размешчана на афіцыйным сайце фестывалю karagod.gomel.by.

Арганізатарамі і заснавальнікамі фестывалю з'яўляюцца Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Гомельскі абласны і гарадскі выканаўчыя камітэты.

arrow
arrow