XIII Рэспубліканскі адкрыты мастацкі конкурс імя М.А. Савіцкага
14 лістапада на базе Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А.К. Глебава адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця заключнага этапа XIII Рэспубліканскага адкрытага мастацкага конкурсу імя М.А. Савіцкага.
Да ўдзельнікаў конкурсу звярнулася начальнік аддзела ўстаноў адукацыі Мінкультуры Марына Юркевіч. Марына Браніславаўна зачытала прывітальны адрас Міністра культуры Анатоля Маркевіча.
Рэспубліканскі адкрыты мастацкі конкурс імя М.А. Савіцкага праводзіцца па намінацыях «Дызайн», «Жывапіс», «Скульптура», «Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва». Удзельнікі падзелены на тры групы:
- якія навучаюцца ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі і дзіцячых школах мастацтваў ва ўзросце да 11 гадоў;
- якія навучаюцца ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі і дзіцячых школах мастацтваў ва ўзросце 12-14 гадоў;
- якія навучаюцца ва ўстановах сярэдняй спецыяльнай адукацыі і гімназіях-каледжах мастацтваў ва ўзросце 15-19 гадоў.
Арганізатарам конкурсу з'яўляецца Міністэрства культуры. Вынікі будуць падведзены 19 лістапада.