adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

XV Адкрыты рэспубліканскі  конкурс юных выканаўцаў эстраднай песні "Халі-хало-2016” пройдзе  19-20 лістапада ў Палацы культуры ААТ "Нафтан"

11.11.2016
Пададзена 116 заявак - у мінулым было каля 70. Таму аргкамітэт пашырыў колькасць адабраных канкурсантаў у кожнай з трох узроставых катэгорый: у малодшай выступяць 17 выканаўцаў, у сярэдняй - 18, у старэйшай - 16. Усяго 51 ўдзельнік. У Наваполацк прыедуць юныя таленты з усіх абласцей Беларусі, канкурэнцыю ім на роўных умовах складуць хлопцы з расійскіх гарадоў: Санкт-Пецярбурга, Электрасталі, Пушкіна, Арэхава-Зуева. Старшынёй судзейскай калегіі на "Халі-хало-2016" стане заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь, мастацкі кіраўнік цэнтра па падрыхтоўцы таленавітай моладзі імя. У. Мулявіна Святлана Стацэнка. Арганізатарамі конкурсу з'яўляюцца Міністэрства культуры, Віцебскі аблвыканкам, Наваполацкі гарвыканкам.
arrow
arrow