adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

XV Рэспубліканская спартакіяда работнікаў культуры

23.05.2022

З 27 па 29 мая адбудзецца XV ​​Рэспубліканская спартакіяда работнікаў культуры. Праходзіць яна будзе ў Мінскім раёне на базе дзяржаўнай установы «Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі «Стайкі».

Чакаецца, што ў спартакіядзе прымуць удзел больш за 400 чалавек, 32 каманды. Свае каманды прадставяць Міністэрства культуры, арганізацыі сферы культуры рэспубліканскага і рэгіянальнага падпарадкавання. Каманду Мінкультуры ўзначаліць Міністр культуры Анатоль Маркевіч.

Спаборніцтвы пройдуць па васьмі відах спорту: валейболе, міні-футболе, настольным тэнісе, лёгкаатлетычным кросе, гіравым спорце, перацягванні каната, дартсе, а таксама новаму для спартакіяды работнікаў культуры віду спорту — фігурнаму кіраванню веласiпеда.

Ужо заўтра, 27 мая, адбудуцца спаборніцтвы па міні-футболе, валейболе.

Урачыстая цырымонія адкрыцця спартакіяды адбудзецца 28 мая. Пачатак - 9.00. У цырымоніі адкрыцця прыме ўдзел Міністр культуры Анатоль Маркевіч. У 10.00 пачнуцца спаборніцтвы.

Урачыстая цырымонія ўзнагароджання і закрыцця адбудзецца 29 мая. Пачатак - 13.00.

Спартакіяда праводзіцца з мэтай шырокай прапаганды і далейшага развіцця фізічнай культуры і спорту ў працоўных калектывах сферы культуры. Арганізатарамі спартакіяды выступаюць Міністэрства культуры, Беларускі прафесійны саюз работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму, Міністэрства спорту і турызму.

arrow
arrow