XVII Міжнародны маладзёжны тэатральны форум "М.@rt.кантакт"
XVII Міжнародны маладзёжны тэатральны форум "М.@rt.кантакт" — 2024: семнаццаць гадоў тэатральнага чараўніцтва!
Ужо семнаццаты раз Магілёў становіцца цэнтрам свята тэатральнага мастацтва, якое аб'ядноўвае ў адзінай культурнай прасторы прадстаўнікоў розных краін і тэатральных школ, дорыць цеплыню сяброўскіх сустрэч і мора пазітыўнай энергіі.
За гады сваёй гісторыі форум набыў вядомасць і заняў аўтарытэтнае месца ў жыцці тэатральнага свету, стаў важнай пляцоўкай для развіцця міжнароднага супрацоўніцтва. Ён заклікае тэатральныя калектывы да адкрытага дыялогу нацыянальных культур, да абмену вопытам і творчых знаходак.
Упэўнены, што форум падорыць шмат цудоўных момантаў. Выявіць найлепшыя тэатральныя дасягненні, стане новай прыступкай для самавыяўлення рэжысёраў, мастакоў, артыстаў і паслужыць асновай для стварэння цікавых сумесных праектаў.
Давайце створым незабыўную тэатральную атмасферу разам!