adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

XXIII Мінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад" пройдзе з 4 па 11 лістапада пад слоганам "Насустрач натхненню"

04.11.2016

На буйнейшы кінафорум Беларусі заяўлены 159 карцін з 45 краін.

83 работы прымуць удзел у конкурсах: асноўным конкурсе ігравога кіно - 11, "Маладосць на маршы" - 12, дзіцячых і юнацкіх фільмаў - 8, дакументальнага кіно - 12, нацыянальных кінашкол - 16, нацыянальным конкурсе - 24. Гледачоў чакаюць: кінахіты і дакументальныя стужкі, якія атрымалі міжнароднае прызнанне, рэжысёрскія дэбюты, майстар-класы, творчыя сустрэчы. Фільм адкрыцця фестывалю - альманах "Пецярбург. Толькі па любві" (Расія), фільм закрыцця - "Астаткавыя выявы" вядомага польскага кінарэжысёра Анджэя Вайды. Пляцоўкамі кінафестывалю стануць сталічныя кінатэатры "Цэнтральны", "Мір", "Піянер", "Перамога", Музей гісторыі беларускага кіно. Цырымоніі адкрыцця і закрыцця пройдуць у кінатэатры "Масква". З 5 па 10 лістапада будзе працаваць індустрыяльная платформа кінафестывалю. У бягучым годзе каардынатары праекта прапануюць прафесіяналам сустрэцца для абмеркавання актуальных задач фарміравання нацыянальнай кінаіндустрыі.

arrow
arrow