ХХІV Міжнародны фестываль песні і музыкі "Дняпроўскія галасы ў Дуброўне" пройдзе 20-21 мая і збярэ калектывы мастацкай самадзейнасці з сямі краін
Сустракаем іх раніцай на цэнтральнай плошчы, дзе разгорнуць свае брэндавыя падворкі сельсаветы і аграгарадкі, школы і гэтак далей. Тут госці даведаюцца аб тым, што сабой уяўляе "Дубровеншчына гасцінная" і якімі стравамі яна славіцца, якімі гульнямі забаўляліся і якімі рамёствамі займаліся нашы продкі. Таксама прыезджыя калектывы наведаюць дзве падзеі на цэнтральнай сцэнічнай пляцоўцы. Упершыню ў гэтым годзе тут пройдзе абласны конкурс аркестраў - мы чакаем да 380 музыкантаў! І свята-конкурс традыцыйнай свістулькі "Салавейка-2017" збярэ майстроў з усяго рэгіёна. Лепшая работа будзе адзначана на цырымоніі закрыцця 21 мая спецыяльным прызам-сімвалам фестывалю - керамічнай статуэткай салаўя", - раслумачыла Людміла Дударава. Увечары 20 мая на галоўнай сцэне адбудзецца ўрачыстае адкрыццё фестывалю і канцэрт-прэзентацыя калектываў-удзельнікаў "Карагод талентаў". Традыцыйна пасля святочнай праграмы госці збяруцца ў мемарыяльным комплексе "Рыленкі" на мітынг-рэквіем, ушануюць памяць больш як 10 тыс. пахаваных тут байцоў, загінуўшых пры вызваленні раёна ад фашысцкіх захопнікаў. Завершаць першы фестывальны дзень музычныя праграмы ў сельскіх Дамах культуры, куды раз'едуцца калектывы. У Дуброўне на галоўнай сцэне эстрадныя артысты раёна арганізуюць для гледачоў сваё шоу. Прадоўжыць весяліцца можна будзе на начной дыскатэцы ў раённым Доме культуры. Галоўнай пляцоўкай гулянняў на другі дзень стане гарадскі стадыён, куды раніцай па Камсамольскай вуліцы пройдуць тэатралізаваным шэсцем удзельнікі фестывалю. "Яны пранясуць абярэг свята - доўгі ручнік, пашыты з ручнікоў, прывезеных усімі гасцямі. Ужо стала традыцыяй прыязджаць у Дуброўна са сваім хлебам-соллю, абмен якімі адбываецца ў дзень адкрыцця. А ручнікі застаюцца і злучаюцца ў адзін вялікі", - растлумачыла Людміла Дударава. На ўвесь дзень стадыён ператворыцца ў вялікі кірмаш: тут будуць і свята рамёстваў "Дняпроўскі кірмаш", і гала-канцэрт з цырымоніяй узнагароджвання "Чаруеш і яднаеш ты, Дняпро!", і традыцыйны народны абрад праводзін гасцей "Пасахі - на лёгкія шляхі", і вячэрняя праграма з удзелам вядомых беларускіх эстрадных артыстаў.
Горад не будзе спаць, пакуль не згаснуць агні феерверку над Дняпром, а некаторыя прадоўжаць святкаваць і ноччу - на рэтра-дыскатэцы ў раённым Доме культуры.