adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

XXIX Дзень беларускага пісьменства ў Добрушы

02.09.2022

XXIX Дзень беларускага пісьменства пройдзе 3-4 верасня ў Добрушы Гомельскай вобласці.

Свята праводзіцца штогод у розных гарадах Беларусі для папулярызацыі лепшых традыцый нацыянальнай культуры, друкаванага слова, духоўнасці беларускага народа. Яго прымаюць гістарычныя і культурныя цэнтры, з якімі непарыўна звязана жыццё вядомых дзеячаў краіны.

XXIX Дзень беларускага пісьменства абяцае быць маштабным і запамінальным. Два дні свята будуць напоўнены разнапланавымі, цікавымі падзеямі, у горадзе разгорнуцца каля 20 асноўных пляцовак.

У 2022 годзе ў канцэпцыю свята закладзены асноўныя тэмы: Год гістарычнай памяці, гісторыка-культурная і духоўная спадчына Добрушскага раёна, юбілеі класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы, Якуба Коласа і Максіма Багдановіча. Гэтыя тэмы будуць раскрывацца як на сцэнічных, так і на калясцэнічных пляцоўках. Цырымонія адкрыцця XXIX Дня беларускага пісьменства і канцэртная праграма «Каляндар гістарычнай памяці» пачнуцца 3 верасня ў 20.00. У сюжэтнай лініі канцэрта пераплятаюцца тэмы Года гістарычнай памяці, гісторыі і традыцый Добруша і аповеды пра паэтаў-песеннікаў – класікаў і сучаснікаў.

У канцэрце прымуць удзел народныя артысты Беларусі Анатоль Ярмоленка, Мікалай Скорыкаў, заслужаныя артысты Рэспублікі Беларусь Ірына Дарафеева, Алена Ланская, Вікторыя Алешка, Руслан Чарнецкі, артысты Тэа, Вольга Рыжыкава, Нацыянальны акадэмічны народны хор Рэспублікі Беларусь імя Г. Цітовіча, камерны хор Гомельскай філармоніі, ансамблі «Бяседа», «Неруш», арт-група «Беларусы», гурт «Дразды», маладыя таленты Беларусі, творчыя калектывы Гомельшчыны. У рамках мерапрыемства будуць уручаны ўзнагароды лаўрэатам Нацыянальнай літаратурнай прэміі.

Урачыстая цырымонія перадачы эстафеты Дня беларускага пісьменства і канцэрт ансамбля «Сябры» стануць яскравым завяршэннем Дня беларускага пісьменства. Мерапрыемства пройдзе 4 верасня. Пачатак - 14.00.

arrow
arrow