adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

ХХХ Міжнародны фестываль класічнай музыкі "Студзеньскія музычныя вечары" пройдзе ў Брэсце з 8 па 12 студзеня

09.01.2018
Афіцыйнае адкрыццё форуму адбудзецца 9 студзеня. Першы вечар стане своеасаблівай уверцюрай да музычнага свята. З урачыстым прывітаннем юбілейнаму фестывалю сёння ўпершыню выступіць Прэзідэнцкі аркестр Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам галоўнага дырыжора Віктара Бабарыкіна. 

Таксама гледачы пачуюць даўняга сябра фестывалю, народнага артыста Беларусі Ігара Алоўнікава, маладую оперную спявачку з Кітая Гэлімен Чжу (сапрана), заслужаную артыстку Украіны, салістку Кіеўскага тэатра аперэты Саламію Прыймак. 

Усяго адбудзецца 5 вялікіх музычных вечароў у Брэсцкім акадэмічным тэатры драмы і дзённы канцэрт у Брэсцкім музычным каледжы. Удзельнікамі юбілейнага форуму стануць амаль 500 музыкантаў з 13 краін. 

Арганізатарамі форуму выступаюць Брэсцкія абласны і гарадскі выканаўчыя камітэты, Міністэрства культуры, Беларускі саюз музычных дзеячаў, Брэсцкае абласное музычнае таварыства.
arrow
arrow