adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Юбілей адзначае генеральны дырэктар Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Кацярына Дулава

20.06.2022

20 чэрвеня свой юбілей адзначае генеральны дырэктар Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Кацярына Дулава. Са святам  Кацярыну Мікалаеўну павіншаваў намеснiк Кіраўніка Адмiнicтрацыi Прэзідэнта Рэспублікi Беларусь Iгар Луцкi i Мiнiстр культуры Анатолiй Маркевiч. 
 
За выдатныя дасягненні ў прафесійнай дзейнасці і значны асабісты ўклад у развіццё нацыянальнай культуры Анатолій Мечыслававіч уручыў Кацярыне Мікалаеўне Ганаровую грамату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Акрамя таго, Мiнiстр культуры ўзнагародзіў К.М. Дулаву Ганаровай граматай Мiнiстэрства культуры за шматгадовую добрасумленную працу, значны ўклад у развіццё і папулярызацыю нацыянальнай культуры.

Вiншуем Кацярыну Мікалаеўну! Зычым моцнага здароўя, дабрабыту i ўсяго самага найлепшага!

arrow
arrow