Юбілей народнай артысткі Беларусі Наталлі Віктараўны Гайды
Міністр культуры павіншаваў з юбілеем народную артыстку Беларусі Наталлю Віктараўну Гайду!
У яе шырокім творчым рэпертуары — больш за сорак вядучых партый у класічных аперэтах, музычных камедыях і мюзіклах.
Яшчэ не паспеўшы выйсці на авансцэну зала ўзарвалася апладысментамі. Актрысу гледачы сустракалі стоячы! Ці гэта не пацвярджэнне сапраўднай шчырай любові да акцёрскага і пеўчага таленту і творчасці!
Наталля Віктараўна падзякавала Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь. Падзялілася цяплом сваёй душы і... у святле сафітаў пачалася аперэта "Сільва" Імрэ Кальмана.
"Сільва" - аперэта ўсяго яе жыцця, так сказала ў адным з інтэрв'ю Наталля Віктараўна.
У аснове сюжэту аперэты ляжыць мезальянс: немагчымасць для спявачкі кабарэ любіць князя. Аднак жэст адрачэння галоўнай гераіні - Сільвы пацвярджае яе высакароднасць. Гэта, сапраўды, каралеўскі ўчынак. У процівагу тытулам, яе талент і сумленнасць.
"...Шчасце актрысаю быць..."
Брава! Бліскучая Наталля Віктараўна Гайда!