Юбілейнае шоў «ЗАКУЛІССЕ ПРЫГАЖОСЦІ. 25 ГАДОЎ» адбылося ў Палацы Рэспублікі
15 красавіка ў Палацы Рэспублікі праходзіла шоў «ЗАКУЛІС'Е ПРЫГАЖОСЦІ. 25 ГАДОЎ», прысвечанае юбілею Нацыянальнай школы прыгажосці. Чвэрць стагоддзя таму яна была створана па даручэнню прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
У пратакольнай частцы ўрачыстасці гучалі віншаванні ад высокапастаўленых асоб краіны. Са святам галоўную мадэльную школу краіны павіншаваў Міністр культуры Анатоль Маркевіч.
– За гады свайго існавання вы дабіліся бліскучых поспехаў, здабылі аўтарытэт і прызнанне – як у Беларусі, так і на сусветнай арэне моды. Студэнты Нацыянальнай школы прыгажосці неаднаразова перамагалі, станавіліся лаўрэатамі нацыянальных і міжнародных мастацкіх конкурсаў, удзельнічалі ў паказах беларускіх брэндаў і дызайнераў у нас у краіне, за мяжой, - адзначыў кіраўнік ведамства.
– Вы вучыце падкрэсліваць непараўнальную прыродную прыгажосць і зачараванне беларускіх жанчын, развіваеце мастацкі густ, раскрываеце таленты. Ваша дзейнасць - яркі прыклад таго, якой магутнай стваральнай сілай валодае ўнутраная і знешняя прыгажосць у яе гарманічным спалучэнні, - рэзюмаваў Міністр культуры. Анатоль Маркевіч уручыўшы ўзнагароды Міністэрства культуры.
Пасля пратакольнай часткі пачалася канцэртная праграма. На подыуме выступілі выхаванцы Нацыянальнай школы прыгажосці рознага ўзросту і ўдзельніцы Нацыянальнага конкурсу прыгажосці «Міс Беларусь». Гледачы ўбачылі калекцыю адзення са знакамітымі цытатамі Кіраўніка дзяржавы, уборы для маленькіх моднікаў, раскошныя кактэйльныя і вячэрнія сукенкі, дзелавыя і спартыўныя калекцыі для хлопцаў, стыльныя паўсядзённыя камплекты. Дэфіле праходзіла пад выкананне таленавітых беларускіх артыстаў.