Юбілейны вечар кампазітара Алены Віктараўны Атрашкевіч» Душа мая " прайшоў 21 мая ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі
У Вялікай зале Белдзяржфілармоніі прайшоў аўтарскі вечар «Душа мая» беларускага кампазітара, старшыні Беларускага саюза кампазітараў Алены Атрашкевіч. На сцэне выступілі Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Рэспублікі Беларусь, хараве калектывы, салісты беларускай оперы і эстрадныя выканаўцы.
З юбілеем кампазітара павіншаваў і ўручыў Ганаровую грамату Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь першы намеснік Міністра культуры Дзмітрый Шляхцін.
У вялікай канцэртнай праграме гучалі сімфанічныя, хараве, вакальныя творы ў выкананні вядучых калектываў і выканаўцаў.




