З 5 па 6 мая 2017 года ў Баку праходзіць IV Сусветны форум міжкультурнага дыялогу. Ад Рэспублікі Беларусь у форуме прымаюць удзел намеснік Міністра культуры Рэспублікі Беларусь Чэрнік Васіль Мечслававіч і начальнік аддзела міжнародных сувязей Міністэрства
Тэма Форуму 2017 года "Умацаванне міжкультурнага дыялогу - новыя магчымасці для чалавечай бяспекі, міру і ўстойлівага развіцця». На парадку дня будуць стаяць такія пытанні, як роль рэлігій, міграцыі, чалавечай бяспекі, спорту, адукацыі, мастацтва, ўстойлівага развіцця, а таксама прадухілення гвалтоўнага экстрэмізму ва ўмацаванні даверу і супрацоўніцтва паміж культурамі і цывілізацыямі.
Мэтай мерапрыемства з'яўляецца далейшае падтрыманне ўстойлівага ўзаемаразумення і дыялогу як унутры культур, так і паміж імі. На Форуме збяруцца кіраўнікі ўрадаў, міністры, кіраўнікі розных міжнародных арганізацый, высокапастаўленыя палітычныя дзеячы, творчыя работнікі, эксперты, журналісты, спецыялісты-практыкі, вядомыя інтэлектуалы і актывісты.
У рамках Форуму запланавана правядзенне сустрэчы міністраў культуры і турызму розных краін свету, сустрэчы кіраўнікоў высокага ўзроўню міжнародных арганізацый, якія дзейнічаюць у фінансавай, эканамічнай, палітычнай, культурнай і сацыяльнай сферах. У гэтай сувязі, Форум закліканы стаць міжнароднай пляцоўкай, якая пры дапамозе павышэння інфармаванасці пра важнасць міжкультурнага дыялогу ва ўсім свеце дасць магчымасць і стымул людзям, краінам і арганізацыям па ўсім свеце для прыняцця канкрэтных мер па падтрымцы разнастайнасці, дыялогу і паразумення паміж народамі.