Пасяджэнне калегіі Міністэрства культуры, прысвечанае рэспубліканскай акцыі "Культурная сталіца Беларусі"
У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі гэтымі хвілінамі праходзіць пасяджэнне калегіі Міністэрства культуры, прысвечанае рэспубліканскай акцыі "Культурная сталіца Беларусі".
Адкрыў пасяджэнне Міністр культуры Анатоль Мечыслававіч Маркевіч.
Менавіта сёння стане вядома, якому гораду пяройдзе ганаровае званне Культурнай сталіцы ў 2025 годзе!
Парадак дня пасяджэння ўяўляе сабой прэзентацыю дзейнасці пяці гарадоў у кантэксце шырокага погляду на іх культурныя рэсурсы:
Іванава
Паставы
Рагачоў
Масты
Салігорск.
Прэзентуе горад Іванава Брэсцкай вобласці Сыса Рыгор Максімавіч - старшыня Іванаўскага раённага Савета дэпутатаў і Барадзінчык Валянціна Андрэеўна - начальнік аддзела культуры Іванаўскага райвыканкама.
.jpeg)
.jpeg)
Прэзентуе горад Паставы Віцебскай вобласці Чымбург Станіслаў Уладзіміравіч - намеснік старшыні Пастаўскага райвыканкама.
Прэзентуе горад Рагачоў Гомельскай вобласці Шаўчэнка Вікторыя Уладзіміраўна - загадчык сектара культуры Рагачоўскага райвыканкама.
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
Прэзентуе горад Масты Гродзенскай вобласці Давыдзік Марына Восіпаўна - намеснік старшыні Мастоўскага райвыканкама.
Прэзентуе горад Салігорск Мінскай вобласці Ладыга Анатоль Міхайлавіч - старшыня Салігорскага райвыканкама.
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
Пакуль члены калегі абмяркоўваюць, за каго аддаць свой голас, для ўдзельнікаў пасяджэння калегіі - музычная паўза!
Ну што ж... інтрыга раскрыта!!!
Будзем разам чакаць адкрыцця новай Культурнай сталіцы нашай краіны ў 2025 годзе ў горадзе ІВАНАВА!
Гэта ўнікальная магчымасць яскрава прадставіць сацыяльна-эканамічны і культурны патэнцыял горада, умацоўваючы станоўчы імідж, забяспечваючы рост інвестыцыйнай і турыстычнай прывабнасці, пазітыўных настрояў сярод жыхароў рэгіёну.!