adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Пасяджэнне калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Міністэрства культуры Расійскай Федэрацыі

08.11.2023

Сустрэча двух міністраў культуры- Анатоля Мечыслававіча Маркевіча і Вольгі Барысаўны Любімавай адбылася ў знакавым і сімвалічным для абедзвюх дзяржаў месцы - на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу "Брэсцкая крэпасць - герой".

22 чэрвеня 1941 года гарнізон цытадэлі прыняў першыя ўдары нямецка-фашысцкіх захопнікаў і больш за месяц трымаў абарону ў поўным асяроддзі. Знакамітая крэпасць стала сінонімам незламанага духу і стойкасці.

Дэлегацыі міністэрстваў культуры ўшанавалі памяць загінуўшых воінаў - салдат і афіцэраў больш за 30 нацыянальнасцей, якія праявілі мужнасць і гераізм, абараняючы сваю зямлю.

Міністры культуры, а таксама Дзмітрый Фёдаравіч Мезенцаў - Дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы заклалі пачатак алеі ўдзельнікаў сумеснай калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Міністэрства культуры Расійскай Федэрацыі, пасадзіўшы дрэва на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу "Брэсцкая крэпасць - герой".

Пасяджэнне калегіі праходзіла ў Брэсцкім абласным выканаўчым камітэце пад кіраўніцтвам Міністра культуры Рэспублікі Беларусь Анатоля Мечыслававіча Маркевіча і яго расійскай калегі Вольгі Барысаўны Любімавай пры ўдзеле Дзяржаўнага сакратара Саюзнай дзяржавы Дзмітрыя Мезенцава. У пасяджэнні ўдзельнічалі члены калегій міністэрстваў, начальнікі ўпраўленняў культуры абласных выканаўчых камітэтаў.





https://youtube.com/watch?v=PvKxyFx0BXU&si=j2-vKWtkj10aXm9D

arrow
arrow