adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Пасяджэнне калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

13.12.2023

13 снежня 2023 г. прайшло пасяджэнне калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь па тэматыцы кадравага забеспячэння і падрыхтоўкі спецыялістаў у сферы культуры.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў пасяджэння звярнуўся Міністр культуры Анатоль Мечыслававіч Маркевіч.

У сваёй прамове Міністрам былі абазначаны многія праблемныя аспекты, сярод якіх: замацаванне маладых спецыялістаў, магчымасці заахвочвання творчай моладзі, мэтавая падрыхтоўка, прафарыентацыйная дзейнасць і іншыя. Усе яны будуць падрабязна разгледжаны ў рамках пасяджэння калегіі. Анатоль Мечыслававіч таксама зрабіў акцэнт на тым, што кадравая палітыка патрабуе асаблівай увагі.


З дакладам «Аб кадравым забеспячэнні сферы культуры» выступіла Вольга Міхайлаўна Германовіч - начальнік аддзела кадравай работы і дзяржаўных узнагарод Міністэрства культуры.



Аб праведзеным аналізе работы, якая праводзіцца па падрыхтоўцы спецыялістаў для сферы культуры, расказала Марына Браніславаўна Юркевіч - начальнік аддзела ўстаноў адукацыі Міністэрства культуры.

Як і папярэдні аратар, акрамя канкрэтных фактаў і статыстычных даных у рамках тэматыкі даклада, яна ўказала на існуючыя праблемныя моманты (гэта і адток таленавітай моладзі, і неабходнасць узмацніць прафарыентацыйную работу, замацаванне спецыялістаў на месцах...), а таксама прапанавала шляхі іх вырашэння. 

Усе ўзнятыя пытанні абазначаны з мэтай разгляду і абмеркавання ўдзельнікамі пасяджэння, пошуку шляхоў іх вырашэння і па выніках паляпшэння забяспечанасці галіны кадрамі.





Міністр культуры ініцыяваў актыўнае абмеркаванне і ўсебаковы разгляд праблемных пытанняў адносна фінансавай часткі - стымулюючых выплат, тарыфных разрадаў, а таксама якасці павышэння кваліфікацыі, разнастайнасці культурнай прасторы. Анатоль Мечыслававіч арыентаваў прысутных на тое, што неабходна ўдасканаліць многія напрамкі работы галіны.

Пасля завяршэння пасяджэння былі канкрэтызаваны задачы і даручэнні, абазначаны рашэнні калегіі і тэрміны для іх выканання.

arrow
arrow