Пасяджэнне рэспубліканскага экспертна-мастацкага савета па ацэнцы якасці і прыёмцы канцэртных праграм (музычных спектакляў) пры Міністэрстве культуры
На пасяджэнні рэспубліканскага экспертна-мастацкага савета па ацэнцы якасці і прыёмцы канцэртных праграм (музычных спектакляў) пры Міністэрстве культуры сёння былі паўторна разгледжаны дапрацаваныя рэжысёрскія канцэпцыі свята "Купалле" і мерапрыемстваў, прысвечаных Дню Перамогі.
Пры падрыхтоўцы рэжысёрскай канцэпцыі важна адзначыць правільнае абгрунтаванне ідэі мерапрыемства, яснасць яе мэт і задач, а таксама актуальнасць тэмы і адпаведнасць прыярытэтным напрамкам, звязаным з развіццём айчыннай культуры.