adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Заслужанаму калектыву «Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі» прысвоена імя М.Я. Фінберга

07.09.2022

З 1987 года і да канца жыцця Маэстра з'яўляўся дырэктарам - мастацкім кіраўніком аркестра. Пад кіраўніцтвам М.Я. Фінберга аркестрам былі падрыхтаваны і выкананы сотні канцэртных праграм у жанрах эстраднай, джазавай і акадэмічнай музыкі з твораў беларускіх, савецкіх і замежных кампазітараў.

Па ініцыятыве М.Я. Фінберга былі арганізаваны і штогод праводзіліся музычныя фестывалі і канцэртныя праграмы ў малых гарадах Беларусі і ў рэгіёнах, якія пацярпелі ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Ён з'яўляўся адным з заснавальнікаў Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску", Міжнароднага музычнага фестывалю "Залаты шлягер", Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі ў Маладзечне і іншых знакавых культурных праектаў. З аркестрам пад кіраўнiцтвам М.Я. Фінберга выступалі самыя папулярныя эстрадныя выканаўцы Савецкага Саюза, Рэспублікі Беларусь.

Творчую дзейнасць М.Я. Фінберг паспяхова сумяшчаў з педагагічнай работай, выхаваў не адно пакаленне таленавітых музыкантаў і эстрадных спевакоў.

arrow
arrow