Міжнародны дзень музеяў
19.05.2016
Дарагія сябры!
Сардэчна віншую вас з Міжнародным днём музеяў!
Ваша руплівая і плённая праца заслугоўвае глыбокай павагі і служыць прыкладам высокага прафесіяналізму і любові да абранай справы.
Дзякуючы вашаму таленту і творчаму падыходу, глыбокім ведам, вернасці і шчырай адданасці місіі захавальнікаў гістарычнай і культурнай спадчыны Бацькаўшчыны тысячы наведвальнікаў штодзень спацігаюць унікальную культуру Беларусі. Сёння беларускі музей – спалучэнне лепшых традыцый музейнай справы з найноўшымі інфармацыйнымі тэхналогіямі.
У сучасным свеце музей з’яўляецца важным фактарам у справе захавання, вывучэння і папулярызацыі нашай гісторыі і культуры, фарміраванні нацыянальнай ідэнтычнасці, з’яўляецца адным са сродкаў наладжвання міжнароднага дыялогу.