Прэм'ера фільма"Час вярнуцца"
Беларусь глядзіць!
З прэм'ернага сеанса ў Мінскім Доме кіно пачалася агульнанацыянальная прэм'ера фільма Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм" - "Час вярнуцца". Перапоўненая зала стала лепшым пацвярджэннем узрастаючай цікавасці гледачоў да айчыннага кiно. Перад пачаткам прагляду прагучала музычнае прывітанне ад студэнтаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. А потым на сцэну паднялася здымачная група і акцёры з Беларусі і Расіі, якія здымаліся ў кіно. Да гледачоў звярнуліся рэжысёр-пастаноўшчык Іван Паўлаў, акцёр Дзмітрый Фрыд і генеральны дырэктар кінастудыі Юрый Аляксей. А затым пачалося самае галоўнае - кіно!
У фае Дома кіно разгорнута выстава з фондаў Музея гісторыі беларускага кіно, Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм", прысвечаная беларускім ваенным кінастужкам і гісторыі работы над фільмам "Час вярнуцца".
"Час вярнуцца" пачаў свой пераможны паход па кінаэкранах краіны!
Супрацоўнікі цэнтральнага апарата Міністэрства культуры наведалі прэм'еру фільма "Час вярнуцца"!
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)