21 лютага ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа прайшла сустрэча з Раманам Мікалаевічам Мамчанкам
21 лютага ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа прайшла сустрэча з Раманам Мікалаевічам Мамчанкам – начальнікам упраўлення прафесійнага мастацтва галоўнага ўпраўлення дзяржаўных спецыяльных культурных мерапрыемстваў і прафесійнага мастацтва Міністэрства культуры. У сустрэчы прымаў удзел кандыдат у дэпутаты Віцебскага гарадскога Савета дэпутатаў па Хмяльніцкай выбарчай акрузе №6 Глеб Аляксандравіч Лапіцкі, генеральны дырэктар дзяржаўнай установы “Цэнтр культуры “Віцебск”, дырэктар Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”.
Сустрэча адбылася ў рамках дня інфармавання па пытаннях выбарчага права, навацый у выбарчым заканадаўстве і правядзення адзінага дня галасавання 25 лютага 2024 года.
Карыстаючыся момантам, Глеб Лапіцкі шчыра падзякаваў артыстам тэатра за прафесійны выступ на гала-канцэрце Віцебскай вобласці “Віцебская батлейка”, які адбыўся 2 лютага ў Мінску, у Палацы Рэспублікі, у межах рэспубліканскага (фінальнага) этапа фестывалю “Беларусь – мая песня”.
.jpeg)
.jpeg)