22 студзеня прайшоў майстар-клас Купалаўскага тэатра ў рамках “Марафона адзінства” на базе Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў
Яго правялі народная артыстка Беларусі Тамара Міронава, народная артыстка Беларусі Марыя Захарэвіч і заслужаны артыст Беларусі Уладзімір Рагаўцоў.
З ветлівым словам выступіў міністр культуры Рэспублікі Беларусь, заслужаны артыст Беларусі Руслан Іосіфавіч Чарнецкі і мастацкі кіраўнік нашага тэатра заслужаная артыстка Беларусі Вольга Няфёдава.
Уладзімір Рагаўцоў, Тамара Міронова і Марыя Захарэвіч адказалі на пытанні студэнтаў і выкладчыкаў.