adress г.Минск, 220004, пр. Победителей, 11

Министерство культуры Республики Беларусь

Аб удзеле прадстаўнікоў Міністэрства культуры ў мерапрыемствах, прысвечаных Еўрапейскім Дням спадчыны

19.05.2016
17-26 верасня 2010 года прадстаўнікі Міністэрства культуры Беларусі прымуць удзел у міжнароднай акцыі Савета Еўропы “Еўрапейскія Дні спадчыны”. У названым мерапрыемстве, якое пройдзе ў г.Вільнюсе (Літоўская Рэспубліка) на тэму “Сям’я (род) і культурная спадчына”, плануецца выступленне беларускага боку аб гісторыка-культурнай спадчыне, звязанай з радамі Вялікага Княства Літоўскага на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Даведка: У 2010 годзе ў Рэспубліцы Беларусь Еўрапейскія Дні спадчыны запланаваны на 3-5 верасня на тэму: “Новае жыццё сядзібна-паркавых комплексаў”. Урачыстае адкрыццё Еўрапейскіх Дзён спадчыны і круглы стол на запланаваную тэму адбудуцца 3 верасня ў г.Гродна. На мерапрыемствы афіцыйна запрошаны калегі з Дэпартамента па культурнай спадчыне пры Міністэрстве культуры Літоўскай Рэспублікі. Сумесныя з Літоўскай Рэспублікай мерапрыемствы ЕДС былі прадугледжаны пратаколам пасяджэння беларуска-літоўскай групы экспертаў па культурнай спадчыне, якая створана на падставе Пагаднення паміж Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам культуры Літоўскай Рэспублікі ў сферы аховы гісторыка-культурнай спадчыны.
arrow
arrow