Дарагія калегі, шаноўныя сябры! Сардэчна віншую вас з надыходам самых чароўных свят — Новага года і Каляд!
Традыцыйна ў апошнія дні года, што становіцца гісторыяй, мы згадваем яго самыя радасныя імгненні, падводзім вынікі і думаем пра будучыню. А яна як пункт адліку для новых спраў і планаў, новых здзяйсненняў і ажыццяўлення самых запаветных жаданняў.
Шчыры дзякуй за плённае супрацоўніцтва ў 2024-м! Вы былі ў авангардзе святкавання найбольш знакавых для нашай Айчыны падзей і памятных дат, што яднаюць грамадства.
Няхай жа 2025-ы — юбілейны год Вялікай Перамогі — нясе ўсім нам мір і дае імпульс для далейшага паспяховага руху наперад. Жадаю скараць усё новыя адметныя творчыя вяршыні. Будзьце заўжды здаровыя і шчаслівыя! Незабыўных вам свят. Няхай у гэты казачны час побач будуць дарагія сэрцу людзі!
З Новым годам!
Міністр культуры Рэспублікі Беларусь
Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Р.І.Чарнецкі